kilometra (kilometra) wrote in sociologia_by,
kilometra
kilometra
sociologia_by

Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы"

Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы"

26 красавіка 2013 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю з цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi". Да "Гораду і Свету" зверніцца вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Андрэй Хадановіч

"МАСТАЦТВА НЕМАГЧЫМАГА.
КРАСАВІЦКІЯ ТЭЗІСЫ"

26 красавіка ў 18.30

Канферэнц-зала Існтытута імя Гётэ ў Мінску
(вул. В. Харужай, 25/3)

Гэтай вясною было нямала нагод для рэфлексіі таго, як развіваецца ў Беларусі сфера мастацкага і навуковага перакладу. У межах фестывалю "Шэнгенка" было зладжана некалькі кніжных прэзентацый, а Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве зБеларускай філасофскай прасторай і кнігарняй "логвінаЎ" на публічнай дыскусіі паспрабаваў абмеркаваць мажлівасці выпрацоўкі агульнай стратэгіі развіцця перакладаў на беларускую мову.

І вось новая нагода - выхад кнігі выбраных перакладаў Андрэя Хадановіча "Разам з пылам". У тым, што кніга выходзіць месяцам пазней, можна ўбачыць сваю логіку - гэтая падзея выбіваецца з шэрагу сакавіцкіх прэзентацый сваім відавочным акцэнтам на асобе перакладчыка. Тым самым, кніга падкрэсліла актуальную тэндэнцыю, якая добра пазначана ў рэцэнзіі Ганны Янкуты: "Апошнім часам усё часцей усплывае думка пра тое, што перакладчыкі, якія доўгі час былі ў цені сваіх аўтараў, пачынаюць паціху выпаўзаць у свет, каб нагадаць яму, гэтаму свету, пра сваё існаванне і пра сваю ролю ў станаўленні нацыянальнай літаратуры. Бо, фактычна, перакладчыкі не так знаёмяць чытачоў з творамі тых ці іншых замежных аўтараў, як распрацоўваюць сваю ж мову, прышчапляюць сваёй жа літаратуры новыя стылі і тэхнікі пісьма, "прыкрываючыся" чужым імем".  І нібы пацвярджаючы гэтыя словы, Андрэй Хадановіч кажа ўінтэрв’ю напярэдадні сваёй публічнай лекцыі: "Пераклад - гэта не проста камунікацыя, гэта спосаб паўплываць на сучасны табе стан мовы. Справакаваць творчую актыўнасць тут і цяпер".

Выхад перакладчыка з "ценю сваіх аўтараў" змяняе растаноўку пазіцый, па-іншаму пазначае ролю і месца перакладу ў нацыянальнай культуры і задае новыя, цікавыя ракурсы для рэфлексій актуальнага стану і праблематыкі беларускага перакладу.

26 красавіка 2013 года ў межах цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi" на гэтыя тэмы разважае вядомы паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы" пачнецца ў 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. В.Харужай, 25/3, 4-ы паверх). Пасля лекцыі ў кавярні "ПРО Кафе" адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду кнігі "Разам з пылам". Уваход вольны!

Інтэрв'ю з Андрэем Хадановічам напярэдадні лекцыі

Глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі:
26 красавіка (пятніца), пачатак у 18.30!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments